Денис Лисейчиков: Так, ёсць спецыяльныя рэсурсы. Я адразу назаву асноўныя архівы, дзе ўсё захоўваецца. Ёсць, скажам, дзве катэгорыі людзей, якія загінулі падчас вайны. Адны загінулі на франтах, калі ў радах Узброеных сіл, тады, зразумела, трэба звяртацца ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, які знаходзіцца ў Падольску (гэта Падмаскоўе). Гэта вельмі аб’ёмны архіў, які мае спісы тых, хто прапаў без вестак, тых, хто загінуў, тых, хто быў узнагароджаны, паранены ў гады вайны. Якраз на базе гэтага архіва створаны два буйныя інтэрнэт-праекты. Першы называецца “Мемориал”, на якім па прозвішчы можна знайсці, хто, дзе загінуў, і нават убачыць вытрымку з дакумента (скажам, загад аб нейкіх незваротных стратах). Другі праект таксама базіруецца на дакументах гэтага ж архіва і называецца “Подвиг народа”. Там ёсць звесткі пра некалькі мільёнаў узнагароджаных у гады вайны. Прычым ёсць вытрымкі з загада аб узнагародах і за які подзвіг чалавек атрымаў гэтую ўзнагароду. Базы вельмі аб’ёмныя - гэта некалькі мільёнаў запісаў, картак, з імі зручна працаваць дыстанцыйна. Калі рабіць запыт непасрэдна ў архіў у Падольск, то паколькі такіх запытаў паступае, як я ведаю, некалькі дзясяткаў тысяч кожны дзень, то, зразумела, што хутка атрымаць адказ вы не зможаце. Але калі вы не знайшлі інфармацыю на гэтых рэсурсах, то варта звярнуцца туды. Ёсць яшчэ катэгорыя тых, хто загінуў на акупіраванай тэрыторыі, таму што быў удзельнікам карных аперацый, ці проста мірны жыхар. Працуе Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (ён знаходзіцца ў Мінску). Там ёсць фонды розных партызанскіх злучэнняў, фонды органаў акупацыйнай улады, можа, звесткі з нейкіх канцлагераў альбо лагераў, дзе ўтрымліваліся ваеннапалонныя і г. д. Усё, што тычыцца перыяду акупацыі, захоўваецца у нас у Мінску.
Ведущая: Правильно ли я понимаю, что сейчас люди ищут своих предков, которые умерли во время войны?
Денис Лисейчиков: Канешне, я скажу больш, я сам заняўся пошукам звестак пра гібель свайго прадзеда. Ён удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Гэта была малапапулярная катэгорыя на фоне падзей Вялікай Айчыннай вайны. Зараз створаны валанцёрскія сайты, якія збіраюць інфармацыю па ўсіх архівах пра тых, хто ўдзельнічаў, загінуў у той час. Дзякуючы дапамозе энтузіястаў з Расіі, Эстоніі я выйшаў на дакументы архіваў, якія ўтрымліваюць звесткі пра гібель майго прадзеда. Я знайшоў канкрэтна месца яго гібелі, план аперацыі, падчас якой ён загінуў.





