Слава Ісусу Хрысту! Ведаю, што Вас пасвячаў ў біскупы Ян Павел II. Раскажыце, як гэта было? Ці ёсць якія-небудзь правілы пры пасвячэнні ў Вацікане?

Слава Ісусу Хрысту! Ведаю, што Вас пасвячаў ў біскупы Ян Павел II. Раскажыце, як гэта было? Ці ёсць якія-небудзь правілы пры пасвячэнні ў Вацікане?

Я зусім не ведаў, што мяне будзе пасвячаць Ян Павел II. Яшчэ былі такія часы. Мяне прызначыў Папа біскупам, потым я атрымаў з дзяржаўнага сакратарыята тэлеграму, што Папа хоча, каб я прыехаў у Рым. Я прыехаў, потым было спатканне з ім, ён цікавіўся, як рэлігійнае жыццё ў Беларусі, колькі касцёлаў, святароў. Папа і папытаў, калі будзе пасвячэнне. А для гэтага трэба было ехаць у Літву, там трэба было дамаўляцца. Так яно, напэўна, і адбылося б. А ён кажа, што будзе пасвячаць трох нунцыяў, ты будзеш чацвёрты. Я сам ужо прымаў удзел у многіх біскупскіх пасвячэннях і сам пасвячаў многіх у біскупы. Вядома, у нас усё прасцей адбываецца. У Ватыкане ўсё вельмі складана. Там нават пантофлі павінны быць толькі на скураной карычневай падэшве. І толькі такія. І быў вымушаны купіць там такія, яны ў Рыме прадаюцца ў кожным магазіне. Гэта не вялікая праблема. Там яшчэ павінен быць пры кожным, каго пасвячаюць у біскупы, дыякан. А дзе я яго вазьму. У Беларусі няма ніводнага. І як ён туды прыедзе?.. А тут такая цырымонія, ён абавязкова павінен быць. Тады возьмем з семінарыі. Ёсць шмат такіх пунктаў. Былі 2 рэпетыцыі. Гэта ўсё вельмі прыгожа, але вялікая праца стаіць перад гэтым. У нас прасцей. 

 
Смотреть все выпуски

Новости