Адносна нядаўна (мо, год таму) Беларуская Праваслаўная Царква сказала, што пачала перакладаць Біблію на беларускую мову.   Ваша Эксцэленцыя, а чаму яны не могуць узяць у нас? На Беларусі даўно ёсць Бібліі на беларускай мове.

Адносна нядаўна (мо, год таму) Беларуская Праваслаўная Царква сказала, што пачала перакладаць Біблію на беларускую мову.   Ваша Эксцэленцыя, а чаму яны не могуць узяць у нас? На Беларусі даўно ёсць Бібліі на беларускай мове.

Ёсць многа перекладаў. Касцёл прымае той пераклад, які зацверджаны Касцёлам. Праваслаўная Царква мае права свой рабіць пераклад. І гэта добра, бо калі больш перакладаў будзе, мы, напэўна, зможам знайсці найлепшы варыянт. Усёй Бібліі ў каталіцкім перакладзе на беларускую мову яшчэ няма. У нас ёсць усе чытанні на кожны дзень, на кожную нядзелю, але яшчэ далёка не ўся Біблія. Мы працуем над гэтым, і Праваслаўная Царква працуе над гэтым, часам мы выкарыстоўваем нейкую адзіную тэрміналогію. Даволі цяжка перакладаць на беларускую мову. Я працаваў доўга ў Расіі, і ўсе аўтэнтычныя тэксты мы перакладалі на расійскую мову, там было значна лягчэй, бо многа бралася тэрміналогіі ў Расійскай Праваслаўнай Царквы. А тут трэба гадзінамі думаць, каб нешта выдумаць, неалагізмы камусьці падабаюцца, камусьці не падабаюцца. Гэта доўгі працэс, не можа адразу атрымацца. 

Калі я вярнуўся з Масквы, я ведаў, што будзе многа перакладаў, многа кніг, многа гадзін. Мы бачым тое самае, праз што прайшлі ўжо іншыя краіны; я магу сказаць на вопыце Польшчы: калісьці было ўсё на лацінскай мове, пасля сталі перакладаць на нацыянальныя мовы. Там ёсць многа кляштараў у Польшы. Калі зрабілі першы пераклад, далі кляштарам, кожны дзень яны разам моляцца, спяваюць і потым кажуць: "У гэтым месцы не спяваецца, проста не спяваецца. Добры пераклад, але не спяваецца". І гэта крэатыўны працэс увесь час. У нас такіх супольнасцяў вельмі мала, і гэты працэс будзе даўжэйшы, але ён пайшоў. Кожны сабе перакладае. 

Тут іншая праблема ёсць. Дзякуй за гэтае пытанне. У многіх краінах свету існуе экуменічны пераклад. Касцёл карыстаецца ў Англіі сваім перакладам, скажам, англіканская царква карыстаецца сваім перакладам, але ёсць яшчэ экуменічны пераклад. І вось аб гэтым таксама трэба думаць, і мы ўжо думаем. Ёсць біблійнае таварыства, у якое ўваходзяць прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцяў, і мы над гэтым працуем. Але, як я ўзгадваў, тэрміналогіі розныя, не так лёгка прыйсці да супольнага меркавання. Калісьці такая Біблія абавязкова будзе. І гэта стане вельмі вялікім дасягненнем у галіне еднасці хрысціян.    

 
Смотреть все выпуски

Новости