Добры дзень! Шкада, што ёсць ксяндзы, якія скончылі толькі семінарыю (прабачце, толькі такіх ведаю). На вашу думку, ці было б лепей, калі б яны вучыліся яшчэ і на псіхолагаў, і на настаўнікаў?

Добры дзень! Шкада, што ёсць ксяндзы, якія скончылі толькі семінарыю (прабачце, толькі такіх ведаю). На вашу думку, ці было б лепей, калі б яны вучыліся яшчэ і на псіхолагаў, і на настаўнікаў?

Той, хто не скончыў семінарыю, не можа быць святаром. А можна скончыць семінарыю і атрымаць чырвоны дыплом, але не быць святаром, бо святарства - гэта не прафесія. У святарства адбываецца спецыяльнае прысвячэнне. Таксама трэба прайсці спецыяльную фармацыю ў семінарыі. У праграме гэтай фармацыі ёсць псіхалогія і педагогіка. Святарская фармацыя складаецца з чатырох пунктаў: на першым месцы знаходзіцца чалавечая фармацыя, на другім - духоўная, затым - інтэлектуальная і пастарская фармацыі. Па-першае, трэба быць чалавекам. Але дзякуй за пытанне, мабыць, сапраўды трэба звярнуць на гэта больш увагі.

 
Смотреть все выпуски

Новости