Слава Ісусу Хрысту! Ваша Эксцэленцыя, ведаю, што ў Мінску недзе спраўляюцца імшы на англійскай мове. Куды ісці? Ці можна, каб чалавек прыступіў да сакрамэнту споведзі на англійскай мове? Яго зразумеюць?  На якіх яшчэ мовах у нас спраўляюць імшы?

Слава Ісусу Хрысту! Ваша Эксцэленцыя, ведаю, што ў Мінску недзе спраўляюцца імшы на англійскай мове. Куды ісці? Ці можна, каб чалавек прыступіў да сакрамэнту споведзі на англійскай мове? Яго зразумеюць?  На якіх яшчэ мовах у нас спраўляюць імшы?

Дзякую. Вельмі важнае пытанне. Касцёл каталіцкі ад слова "каталікос" - грэч. Καθολικός - паўсюдны. Мы служым усім людзям. Адносна ангельскай мовы. Калі я вярнуўся з Масквы ў 2007 годзе, адразу паставіў такое заданне ўсім нашым святарам. Ёсць дыпламатычны корпус, ёсць нейкія фірмы, якія працуюць тут, напэўна, там ёсць людзі з-за мяжы, якія размаўляюць на ангельскай мове. Студэнтаў таксама многа ёсць. Мы спрабавалі такія імшы арганізоўваць. Нават нунцый, які быў у нас, таксама прапаноўваў рабіць гэтак далей, зараз паехаў на Украіну, ён сам цэлебраваў гэтыя імшы. Прыходзіць вельмі-вельмі мала людзей. Ведаеце, для некалькіх чалавек цяжка такую імшу мець, бо ў нас касцёл і Чырвоны, і катэдра, "Залатая Горка" перагружаны моцна. Аднак такія імшы ёсць. У Чырвоным касцёле кожную першую нядзелю а дзясятай гадзіне ўнізе ёсць імша на ангельскай мове. Вядома, калі імша на ангельскай мове, святар можа выслухаць споведзь на ангельскай мове. 

На якіх мовах вядуцца набажэнствы... На беларускай мове, 17% набажэнстваў вядзецца на польскай мове, ёсць вялікая польская дыяспара, ёсць таксама імша на літоўскай мове. 

Я адкрыты на ўсе мовы. У нас усё больш кітайцаў ёсць. Калі заўтра да мяне прыйдуць кітайцы-каталікі, я скажу: "Навучыце мяне прачытаць на кітайскай мове", і першы буду цэлебраваць такую імшу, калі такое запатрабаванне будзе.

 
Смотреть все выпуски

Новости