З Божым Нараджэннем! Каталікі ўсяго свету спраўляюць Раство 25 снежня. Праваслаўныя - па-рознаму. У нашай краіне і Расіі - 7 студзеня, а ў Румыніі - 25 снежня. Чаму не аб'яднаць усё ў адну дату?

З Божым Нараджэннем! Каталікі ўсяго свету спраўляюць Раство 25 снежня. Праваслаўныя - па-рознаму. У нашай краіне і Расіі - 7 студзеня, а ў Румыніі - 25 снежня. Чаму не аб'яднаць усё ў адну дату?

Дзякуй за віншаванні. Гэта праблема, якая стаіць перад усім хрысціянствам. Сёлета мы адзначалі 50-годдзе завяршэння Другога Ватыканскага Сабора. Яшчэ пяцьдзясят гадоў таму каталіцкі Касцёл выступіў з ідэяй святкаваць у тыя самыя дні ўсе святы. Пакуль што да гэтага не дайшло, але такая ідэя ёсць. Даты ва ўсіх розныя. Хацелася, напэўна, каб было найлепей, але трэба слухаць людзей. Ёсць такі выраз на латыні: "Vox populi vox Dei" ("Голас народа - голас Бога"). Калі гаворыш людзям пра такую ідэю, кажуць: "Можа і добра было, але так, як ёсць у нас сёння, можа і лепей. Вы святкуеце 25, праваслаўныя прыйшлі да вас, а потым яны святкуюць, пайшлі да іх". Больш святаў. Я хачу падкрэсліць, што розніца календароў, розніца абрадаў - гэта не розніца нашай веры. Мы прымаем гэта і разам з праваслаўнымі радуемся, віншуем адзін аднаго, людзям гэта падабаецца. 

 
Смотреть все выпуски

Новости