Ваша Эксцэленцыя, віншую Вас с Божым Нараджэннем! Скажыце, калі ласка, як змянілася традыцыя святкавання Раства на Беларусі? Я заўважыў, што касцёлы пачалі рабіць шопкі, раней іх не было. Адкуль яны з'явіліся ў нас?

Ваша Эксцэленцыя, віншую Вас с Божым Нараджэннем! Скажыце, калі ласка, як змянілася традыцыя святкавання Раства на Беларусі? Я заўважыў, што касцёлы пачалі рабіць шопкі, раней іх не было. Адкуль яны з'явіліся ў нас?

Дзякуй за віншаванне, я ўзаемна таксама вас віншую і жадаю ўсяго найлепшага. Найперш Божага благаслаўлення і на перыяд Раства Хрыстова, і таксама на наступаючы Новы год. 

Колькі я сябе памятаю, ад малога яшчэ, заўсёды былі шопкі. Проста ў нас касцёлаў не было. У Мінску не было ніводнага касцёла, хто гэту шопку мог бачыць... А потым з'явіўся маленькі касцёл на Кальварыйскіх могілках, ды там столькі людзей было, што гэту шопку ў тыя часы нават не было дзе паставіць. Таксама такія часы яшчэ былі… Шопкі заўсёды былі, толькі якія яны былі… Цяпер мы бачым, як у суседніх краінах, якія шопкі робяць, у Інтэрнэце можна знайсці і гэтак далей. Кожны пробашч стараецца, каб найпрыгажэйшая ў яго была. 

Напрыклад, у мінулым годзе на Залатой Горцы была зроблена шопка, дзе пан Езус цягніком ехаў. У Івянцы, ведаю, пробашч барашкаў прывёў жывых, паставіў. Вядома, дзеці ідуць глядзець. Я добра памятую (я доўга служыў у Літве таксама святаром), у адным з касцёлаў была велізарная шопка. Там і цягнікі былі, і машыны былі, там ракеты нават былі… І так іду аднойчы да гэтага пробашча, ідзе такая дзяўчынка маленькая з дзедам, за руку трымаецца:

- Дедушка, пойдем в храм, дедушка, пойдем в храм!

- Мы неверующие, мы не пойдем…

- Деда, ну пойдем, там так красиво! Теперь Рождество, там так красиво!

І дзядуля вымушаны быў пайсці.

Дык вось шопка таксама адыгрывае экзацыйную ролю. Мы ставім цяпер шопку не толькі ўнутры касцёла, але і перад касцёлам. Гэта ўжо новае. І тое, што я распачынаю набажэнства на Раство Хрыстовае, мы перад гэтым спяваем аб нараджэнні гісторыю прышэсця Сына Божага ў свет, гісторыю збаўлення і потым фігурку немаўляткі Езуса я бяру на рукі з алтара і нясу на вуліцу, укладаю ў яслі. Гэтага не было. Гэта я прывёз з Масквы, там набажэнствы ў нас у катэдры былі на 14-ці мовах. Сярод іх была в'етнамская. Вядома гэта набажэнства доўжылася ўсю ноч. І тут я бачу, як Юзэф і Марыя, такія адзетыя прыгожа, нясуць гэтае немаўлятка… О! Суперідэя! Я ўзяў яе ў в'етнамцаў. 

Так што трэба прыглядацца. Калі мы спатыкаемся з іншымі людзьмі, пераймаем досвед, і трэба толькі зрабіць гэта для нашых абставін. Не трэба рабіць яслі з бамбуку... 

Да гэтага шопкі былі заўсёды, можа толькі не так экспанаваліся моцна, як сёння. Напрыклад, фігурка немаўляткі Езуса, якая сёння тут у нас, была купленая ў Святой Зямлі і была асвечаная менавіта на тым месцы, дзе нарадзіўся Езус. Ведаеце, гэта рэліквія, гэта трэба сказаць людзям... Людзі прыходзяць, каб Віфлеем зусім да іх наблізіўся. І тут крэатыўнасць пробашчаў вельмі многае адыгрывае. І гэта для дзяцей і для многіх іншых людзей вельмі важна. Гэта таксама евангелізацыя.  

 
Смотреть все выпуски

Новости