Здравствуйте! Расскажите, пожалуйста, подробнее про праздник Ивана Купала. Для меня немного странно, что к языческому по сути празднику православные батюшки более-менее нейтрально относятся. Почему так?

Здравствуйте! Расскажите, пожалуйста, подробнее про праздник Ивана Купала. Для меня немного странно, что к языческому по сути празднику православные батюшки более-менее нейтрально относятся. Почему так?

Татьяна Володина: Пачну з другой часткі. Якраз да гэтага свята праваслаўныя бацюшкі ставяцца катэгарычна адмоўна. І калі звярнуцца да сярэднявечных дакументаў і нават новага часу, то гэтае свята не ўхвалялася. У асобных месцах калі не забаранялася, то ва ўсялякім разе крэпка адсоўвалася. Чаму? Тут колькі словаў пра язычніцкую сутнасць свята. Свята Сонца - Купалле - прысвечана самаму доўгаму дню, самай кароткай ночы, і таму можа хтосьці здзівіцца, што Купалле ў нас прапісана ў календары з 6 на 7 ліпеня, а вось ужо зараз запрашаюць у Дудуткі. Гэта правільна, лагічна, бо Купалле прымяркоўваецца да астранамічнага сонцастаяння, калі самы доўгі дзень, самая кароткая ноч, і Сонца ў сваім бегу паверне ўжо на зіму. І вось вясковая грамада збіралася разам, каб на хвілінку спыніцца, далучыцца да гэтага касмічнага кругабегу, можа дзесьці падтрымаць Сонца ў яго спаданні долу і - што самае галоўнае ў гэты дзень - заручыцца яго падтрымкаю ў аднаўленні жыцця сярод людзей. Што гэта азначае? Будуць заключацца новыя шлюбы, будуць стварацца новыя пары, будуць нараджацца дзеткі - і гэта значыць жыццё працягваецца.

Што датычыць папараць-кветкі, гэта вельмі складанае пытанне. Якраз у шэрагу мясцовасцяў у Беларусі хадзілі шукаць папараць-кветку менавіта для шчасця ў каханні. Але асноўны пасыл пошукаў папараць-кветкі трошку іншы, глыбейшы. Калі адшукаеш гэтую кветку і ў цябе атрымаецца яе здабыць, то чалавек такім чынам здабудзе неверагодныя веды: ён будзе разумець мову кветак, раслін, дрэваў, жывёлаў, а не займее ўласна грошы. Зараз часта чытаеш у сродках масавай інфармацыі і маладыя людзі лічаць, што калі знойдзеш папараць-кветку, то будзеш багаты. Багаты, але ў іншым!

 
Смотреть все выпуски

Новости