Вопрос от 19.07.2018 10:02:49

Знаю, что «Стары Ольса» много гастролирует. Расскажите, как вас принимают за рубежом? И главное, как вас приняли в США, где вы были в прошлом году?

М.Шарий: Так, гастралюем мы шмат. Не скажу, што ў Беларусі мы мала граем, па Беларусі таксама шмат ездзім, і з сольнымі канцэртамі, і на фестывалях. Нядаўна вярнуліся з невялікага двухтыднёвага тура па Еўропе, ўсё было вельмі хораша. 

У ЗША мы былі 4 разы, кожны раз па два месяцы, гэта было цікава, гэта было нова, успрымалі нас вельмі добра, таму што людзям цікава культура, якой няма там. Насельніцтва Амерыкі – гэта самыя розныя нацыянальнасці, народы, якія жывуць амерыканскім жыццём. Яны ўспрымаюць гэта вельмі блізка, вельмі хораша, хто цікавіцца каранямі, мае беларускія карані, той на трэці-чацвёрты канцэрт апранаецца ў вышыванкі, але хоць ты спяваеш па-беларуску, чалавек ужо нічога не разумее на гэтай мове. Ён проста шануе свае карані. 90 % нашай аўдыторыі – гэта амерыканцы, беларусы таксама завітвалі.

У нас была місія пасла беларускай культуры, таму што мы не проста гралі сваю музыку, але і расказвалі, што такое Беларусь, што яна мае багатую гісторыю, традыцыі, культуру, нам казалі, што мы вельмі сярэднявечныя. Яны проста бяруць гісторыю з Еўропы і капіююць яе. Хтосьці больш дакладна, хтосьці менш, але на фестывалях гэта больш ірландскай медыевальнай музыкі, таму што ірландцаў там шмат. Таму цікава было паслухаць, паглядзець на інструменты, таму што мы карыстаемся копіямі старадаўніх інструментаў.

Ведущая: А как они реагировали на то, что вы играете на тех инструментах, которых сегодня уже в широком доступе нет?

М. Шарий: Ім усё цікава. Амерыканцы – народ вельмі адкрыты і вельмі цікаўны. І не важна, які статус, якую пазіцыю ў грамадстве ты займаеш. Усялякія, розныя людзі да нас прыходзілі. Тут і адчуваецца роўнасць. Калі чалавеку цікава, ён заўсёды падыдзе і скажа: you are great, you are professional, you are cool. Набыць дыскі, слухаць, потым яшчэ напісаць у Інтэрнэце, абавязкова сфотацца - усё гэта прыемна. 

І найбольш прыемны момант як для мяне – гэта тое, што некаторыя нашы канцэрты для жыхароў нашай краіны, якія ўжо жывуць там, сталі такой аб’яднаўчай мэтай і натхнілі на далейшую супольную дзейнасць: аб’яднацца ў нейкую суполку, больш кантачыць у Інтэрнэце, рабіць нейкія супольныя івэнты. Так было у нас у Тэхасе, так было ў Сан-Францыска. І ты атрымліваеш задавальненне ад таго, што ты кагосьці натхніў. Зараз, праўда, мы робім невялікі перапынак з ЗША, таму што не ўсё гэта так лёгка, эмацыйна складана. Але гэтая тэма вартая асобнай размовы.

 
Смотреть все выпуски