Кто будет участвовать в реконструкции Грюнвальдской битвы? Проходят какие-то репетиции или все экспромтом?

Кто будет участвовать в реконструкции Грюнвальдской битвы? Проходят какие-то репетиции или все экспромтом?

Ю. Устинович: Уявіце сабе: людзі прыязджаюць не толькі з тэрыторыі адной краіны, у нас будуць і з Расіі, і з Украіны, з Польшчы, з Літвы. Праводзіць генеральную рэпетыцыю нерэальна. Як правіла, бывае так: перад некаторымі рэканструкцыямі бітвы склікаюцца кіраўнікі клубаў і даюцца нейкія асноўныя ўстаноўкі: хто на які бок пераходзіць, калі што будзе адбывацца. Але на кожным фестывалі адбываецца адно і тое ж. Ёсць нейкая агульная лінія, але дзесьці хтосьці недачуў, і тады бывае поўны экспромт. Бываюць розныя нестандартныя сітуацыі, але і шмат варыянтаў, як можна ўсё вярнуць у тое русла, у якім яно і павінна быць.

Ведущая: Когда сами участники фестиваля приезжают – за день, например, или в тот же день?

М. Рогалевич: Звычайна за дзень. У нас ужо будуць заязджаць. Некалькі наведвальнікаў заязджаюць у чацвер, асноўны заезд удзельнікаў адбываецца ў пятніцу. А хто з Мінска – давозіць сябе ўжо ў суботу.

Ю. Устинович: У ідэале прыехаць загадзя, стаць лагерам, пабачыць сяброў, паразмаўляць. Але жыццё такое, што шмат хто не можа прыехаць у пятніцу і дазволіць сабе так лёгка, спакойна настройвацца. Некаторыя адразу прыязджаюць з карабля на баль: расстаўляюцца, пераапранаюцца і ў бой.

М. Шарий: Напэўна, трэба сказаць, што для людзей гэта ў асноўным хобі з’яўляецца. Рыцар – гэта ж не асноўная праца. Кожны чалавек працуе. Хтосьці ў офісе ці дзесьці на заводзе, у кагосьці сям’я, дзеці. Пакуль усе працоўныя, сямейныя моманты ўрэгулюеш… Некаторыя шчаслівыя абранцы лёсу могуць дазволіць сабе і ў пятніцу прыехаць.

Ведущая: А если мужчина занимается реконструкцией и у него есть семья, семья сопровождает его на подобные фестивали?

Ю. Устинович: У кожнага па-свойму. У мяне, напрыклад, дзеткі падраслі і паціху іх з сабой бяру. У мяне складанасць у тым, што ў мяне шмат дзетак, усіх адразу не возьмешь. (Смеются). І калі на івэнту шмат гаўрыкаў, якія разбягаюцца ў розныя бакі, гэта цяжка. Але ўжо такі ўзрост у дзетак падыходзіць, што іх можна браць, у асобную харугву фарміраваць і ісці асобнай харугвай. Яшчэ пару годзікаў, і, я думаю, мы сваю асобную сямейную харугву выставім.

 
Смотреть все выпуски

Новости