Вопрос от 19.07.2018 09:59:48

Здравствуйте! Не так давно читала «Крестоносцев» Генрика Сенкевича. Там присутствует описание Грюнвальдской битвы. На сколько оно соответствует реальности? Правдоподобно ли все то, что описано в романе с исторической точки зрения?

Ю. Устинович: Я ўжо пачынаў казаць пра тое, што ў любой гістарычнай крыніцы могуць быць нюансы. Гэта звязана з тым, што для кагосьці нейкая падзея можа быць добрай, для кагосьці дрэннай, гледзячы з якога боку паглядзець. А ў літаратурным творы да ўсяго гэтага дадаецца яшчэ і суб’ектывізм пэўны. Але пры гэтых агаворках адназначна можна сказаць: каб адчуць дух эпохі, дух таго, што адбывалася ў той перыяд, чытайце “Крыжакі” Генрыха Сянкевіча, гэта вельмі добры твор. Але памятайце пры гэтым, што нашыя продкі былі не горай, а то можа дзе і лепей - задорныя, адчайныя, адважныя, дужыя, моцныя і разумныя.

 
Смотреть все выпуски