У ЗША працягваецца паштовы тэрор

26 октября 2018

Сёння з-за выяўлення падазроных пакетаў правялі эвакуацыю ў Нью-Ёрку ў будынку Тайм-Уорнер-Цэнтр, дзе размяшчаецца рэдакцыя Сі-эн-эн. Таксама з-за пасылкі (праўда, па словах відавочцаў, яна не падобная на тыя, што раней былі адрасаваныя амерыканскім палітыкам і, як мяркуецца, утрымлівалі выбуховыя прыстасаванні) ачапілі і офісны будынак у Вашынгтоне, дзе размешчаны рэдакцыі некалькіх амерыканскіх радыёстанцый. За апошнія некалькі дзён у ЗША канфіскавана 10 падазроных паштовых адпраўленняў. Усе яны прызначаліся прадстаўнікам Дэмакратычнай партыі. Сярод адрасатаў былі экс-прэзідэнты ЗША Біл Клінтан, Барак Абама, Джордж Сорас, экс-кіраўнік ЦРУ Джон Брэнан і нават акцёр Роберт Дэ Ніра. Рассылку спецслужбы расследуюць як выпадкі ўнутранага тэрарызму.