Казачныя персанажы, вядомыя асобы і мудрагелістыя сюжэты з карамелі, масцікі і шакаладу. Выстава ўнікальных тартоў аднаго з вядучых расійскіх кандытараў адкрылася ў сталіцы. Некалькі дзясяткаў салодкіх шэдэўраў аздоблены аўтарскімі ўпрыгажэннямі. Рознакаляровыя кветкі, аксамітавае пакрыццё і нават фотаздымкі выкананы з ядомых матэрыялаў. У вышыню тарты дасягаюць двух метраў, а вага ўсёй калекцыі – больш за дзве тоны. Выстава салодкіх шэдэўраў будзе працаваць на працягу месяца, а ўжо 11 сакавіка сталіца прыме рэспубліканскі турнір кандытарскага майстэрства.

6 марта 2017

Fairy-tale characters, celebrities, and bizarre stories in caramel, chocolate and mastic. Exhibition of unique cakes produced by the leading Russian confectioners opened in the capital. The height of some cakes reaches two meters, and the weight of the entire collection is more than two tons.

Now reading

Recommended