Выхаванцы школ алімпійскага рэзерву атрымалі шанц пабываць на II Еўрапейскіх гульнях

28 июня 2019

Сотні маленькіх беларусаў, выхаванцаў школ алімпійскага рэзерву, змаглі ўбачыць, як да перамогі прыходзяць іх куміры, і паверыць у свой поспех у будучыні. 

Дзеці атрымалі шанц пабываць на II Еўрапейскіх гульнях. У многіх школах паездкі сталі адным з мерапрыемстваў летніх лагераў. Кошт білетаў або аплату праезду адміністрацыі школ і падшэфныя арганізацыі ўзялі на сябе. 

Як рыхтаваліся юныя спартсмены і якія эмоцыі прывезлі з паездкі, даведвалася Ганна Кавалёва (відэа).