Новыя кірункі і модныя тэндэнцыі зімовага турыстычнага сезона

8 ноября 2019

У Беларусі на гэтым тыдні ўстанавілася пахмурнае і дажджлівае надвор'е. Менавіта ў такія шэрыя дні часцей ўспамінаеш пра цёплае сонца і водпуск. І хоць у летні перыяд для падарожжаў адкрыта больш кірункаў, зімовы турызм не здае пазіцый. На выбар - пляжны і гарналыжны адпачынак, туры выхаднога дня, традыцыйныя навагоднія і калядныя прапановы.

Новыя кірункі і модныя тэндэнцыі зімовага турыстычнага сезона - у рэпартажы Вікторыі Антоненкавай. З кожным годам усё больш беларусаў едуць на адпачынак за мяжу. У апошнія некалькі гадоў турызм павялічваўся больш чым на 100 тысяч чалавек штогод. І гэта толькі афіцыйныя звесткі аб тых, хто купіў тур, а не адправіўся ў падарожжа самастойна. Узімку турыстычны струмень не слабее.

Актыўна падарожнічаць Юлія пачала каля 10 гадоў таму. У яе скарбонцы больш як 2 дзясяткі краін. Культурны і экскурсійны турызм улетку, узімку - пляжны. Прызнаецца, што з кожным годам знайсці новы цікавы кірунак па даступнай цане ўсё больш складана.

Новыя кірункі

Цікавыя кірункі па выгадных цэнах гатовы прапанаваць галоўны тураператар Польшчы ITAKA. Іх офіс адкрыўся ў Мінску тыдзень таму. У асартыменце - больш як 30 кірункаў, у тым ліку экзатычныя для беларусаў Занзібар, Мадагаскар, Мадэйра і Канарскія астравы. Пакетны адпачынак па еўрапейскіх стандартах, дапамога падчас афармлення віз, рэгулярныя скідкі і акцыі.

Зімовы турызм

Паводле статыстыкі, у халодныя месяцы беларусы часцей за ўсё ляцяць да мора і сонца. Гарналыжныя курорты менш папулярныя. У топ-10 краін для пляжнага адпачынку ў зімовы перыяд: Егіпет - нізкія цэны, сістэма "ўсё ўключана" і адносна кароткі пералёт, папулярныя ў апошні час Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, В'етнам і Тайланд. Для тых, хто не баіцца эксперыментаваць, Індыя, Шры-Ланка і Кітай. А каму дазваляюць сродкі, нярэдка выбіраюць гарачую Кубу, сонечную Дамінікану або казачныя Мальдывы. У навагоднія і калядныя святы папулярнасць набіраюць туры на ўікэнд.

Дарэчы, для гэтага выдатна падходзіць і ўнутраны турызм. Прыгожая прырода, багатая гістарычная спадчына, самабытная культура, аўтэнтычная кухня, развітая інфраструктура - у нашай краіне ёсць усё, каб прапанаваць якасны адпачынак не толькі замежнікам, але і беларусам.