З сённяшняга дня па 25 чэрвеня будзе абмежаваны рух на некаторых участках дарог. Так, сёння і заўтра пройдуць групавыя спаборніцтвы жанчын і мужчын - 120 і 180 кіламетраў адпаведна. Стартуюць удзельнікі ў самым цэнтры сталіцы - на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут велагонкі пройдзе праз вуліцы Энгельса, Купалы, Кісялёва, Фрунзэ, Трасцянецкую і Пуліхава. Гэта неабходна ўлічваць аўтамабілістам і тым, хто будзе перасоўвацца ў гэтыя дні па горадзе на грамадскім транспарце.
24 чэрвеня - трэніроўка індывідуальнай гонкі з 7:30 да 13:30. А 25-га - фінальныя заезды з 7 раніцы і да 5 вечара. Старт і фініш таксама на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут пройдзе па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Купалы, Старажэўскай, Багдановіча, Няміга, а таксама Раманаўскай Слабадзе і Ціміразева. Рух па маршруце велагонкі будзе перакрыты. Гэта датычыцца як вадзіцеляў, так і пасажыраў аўтобусаў і тралейбусаў. Будзе абмежаваны выезд аўтамабіляў з прылеглых двароў. А таксама за суткі да старту спаборніцтваў і ў дні іх правядзення будзе забароненая паркоўка ўздоўж вуліц, па якіх пройдуць заезды.
Рух на некаторых участках дарог будзе абмежаваны
22 июня 2019












