У калекцыі Батанічнага сада больш за 800 відаў сукулентных раслін

28 апреля 2018

У Батанічным садзе Мінска можна сустрэць экзатычную вясну. Тут запрашаюць натхніцца выставай сукулентных раслін. Гэта кветкі, якія звычайна растуць у сухіх трапічных лясах. У калекцыі Батанічнага сада больш за 800 відаў. На экспазіцыі прапанавана пятая частка фонду - разнастайныя віды кактусаў, алоэ, так званыя каменныя ружы і нават жывыя камяні.

Побач з кактусамі размясціліся кветкі сям’і брамеліевых, прывезеныя з Амерыкі і Афрыкі. Убачыць экзатычную выставу можна да канца красавіка.