У парадзе войскаў на Дзень Незалежнасці ў Мінску будуць задзейнічаныя каля 6 тысяч чалавек, 500 адзінак наземнай тэхнікі і каля 60 паветраных суднаў. Сёння галоўныя ведамствы - арганізатары святочных мерапрыемстваў да 3 ліпеня - падзяліліся з журналістамі падрабязнасцямі падрыхтоўкі да ўрачыстасцяў. Сёлета ўпершыню ў парадзе возьмуць удзел усе асобныя гвардзейскія механізаваныя брыгады, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Зараз гэта сухапутныя войскі. Таксама першы раз у пешай калоне пройдзе парадны разлік войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія будуць сімвалізаваць усенародны характар абароны Айчыны. Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі: "Упершыню пасля завяршэння парада і праходжання тэхніка прадпрыемстваў народнай гаспадаркі, тэхніка, якая ўдзельнічала ў парадзе, будзе прадстаўленая на дэманстрацыйнай пляцоўцы, каб грамадзяне краіны, госці сталіцы маглі паглядзець і ведаць, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць што абараняць - гэта мір, стабільнасць і незалежнасць, і самае галоўнае - ёсць чым абараняць". А кульмінацыяй свята стане салют. Сёлета феерверк з 30 залпаў расфарбуе неба ў Мінску з шасці агнявых пазіцый: у парку 50-годдзя Перамогі, у мікрараёнах Уручча, Чыжоўка, Дразды, а таксама ў пасёлку Навінкі. І каля аэрапорта Мінск-1. Пачнецца салют роўна ў 11 гадзін вечара.

26 июня 2017

Belarus’ economy is growing faster every month, as announced today by First Deputy Prime Minister Vasily Matyushevsky delivering a traditional report on the economy in the Parliament’s Oval Hall. Moreover, the Government is confident that it is possible to maintain the GDP growth next year. According to forecasts, it will make up 1.1%.

Also today, the First Deputy Prime Minister announced a number of legislative transformations, in particular regarding the laws on investment and industrial policy. The process of privatization is planned to be made irreversible. A package of documents on simplifying doing business is expected to be finalized within a month.

The Government also believes it is possible to set the average salary at 1,000 rubles by the end of the year through enhancing economic efficiency and optimizing the functions and number of employees while maintaining high labor productivity growth rates.