Зазірніце ў Акадэмію навук

Зазірніце ў Акадэмію навук

01.12.2017

"Звязда"

У рамках праграмы "Панарама" ў эфіры "Беларусь 1" днямі стартаваў новы праект Агенцтва тэленавін "Усім навука" - аб распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук, іх практычным і тэарэтычным прымяненні, эфектыўнасці даследаванняў і іх укараненні ў вытворчасць.

"Звязда"

У рамках праграмы "Панарама" ў эфіры "Беларусь 1" днямі стартаваў новы праект Агенцтва тэленавін "Усім навука" - аб распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук, іх практычным і тэарэтычным прымяненні, эфектыўнасці даследаванняў і іх укараненні ў вытворчасць.

У новай рубрыцы карэспандэнты АТН пачынаюць падводзіць вынікі года. Журналісты паспрабуюць адказаць на пытанні, як упісваюцца нацыянальныя навуковыя праграмы і праекты ў сістэму міжнароднай даследчай дзейнасці, наколькі запатрабаваныя яны ў эканамічнай і сацыяльнай сферах і што перашкаджае прасоўванню навуковых ідэй.

"Усім навука" раскажа пра тое, як навукоўцы НАН Беларусі супрацоўнічаюць з БелАЗам, пра ўнікальныя вытворчасці ў Светлагорску, сістэму зандзіравання зямлі і энергаэфектыўную святлодыёдную тэхніку, як навукоўцы Інстытута лесу ў Гомелі працуюць над калекцыяй штамаў грыбоў, якая прызнана нацыянальным здабыткам краіны, а таксама аб даследаваннях захворванняў дрэў. Дарэчы, больш за 15 беларускіх адкрыццяў у гэтай галіне зарэгістраваныя ў Міжнародным банку генаў Нацыянальнага цэнтра ЗША. Ужо сёння ў межах рубрыкі "Усім навука" гледачы даведаюцца, дзе беларусы могуць зрабіць генетычны пашпарт, у якую спартыўную секцыю лепш аддаць дзіця, каб вырас сапраўдны чэмпіён; дзе захоўваецца жывы архіў Беларусі і як вызначыць сваю схільнасць да рэдкіх генетычных захворванняў.

Іван КУПАРВАС.