06.04.2018

"Звязда"

"Беларусь 3" падрыхтаваў праграму да юбілею Маргарыты Касымавай.

"Звязда"

"Беларусь 3" падрыхтаваў праграму да юбілею Маргарыты Касымавай

10 красавіка, у дзень 80-годдзя знакамітай актрысы, кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Таджыкістана і прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Маргарыты Касымавай, тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў адмысловую праграму.

У прыватнасці, гледачы ўбачаць спецыяльны выпуск праекта "Камертон" з удзелам юбіляркі, у якім Маргарыта Наімаўна - першая жанчына-рэжысёр з Сярэдняй Азіі - раскажа пра сваю навуковую і педагагічную работу, прыгадае самыя любімыя і яркія з 16 гульнявых і 30 дакументальных фільмаў, раскажа пра наноў распачатае жыццё пасля пераезду ў Мінск і падзеліцца сакрэтамі творчага і асабістага доўгажыхарства. Акрамя таго, да дня нараджэння Маргарыты Касымавай сацыякультурны канал пакажа кінастужкі "Глыбокая плыня" і "Спакуса", знятыя на "Беларусьфільме" ў 2005-2006 гадах.

Вікторыя ЗАХАРАВА.