22.02.2019

"Звязда" 

Стартаваў прыём заявак на ўдзел у новым шоу "На вылет!"

Тэлеканал "Беларусь 1" абвясціў прыём заявак на ўдзел у новым забаўляльна-інтэлектуальным шоу "На вылет!".

У ім 50 папярэдне зарэгістраваных чалавек (наяўнасць або адсутнасць вышэйшай адукацыі і ўдзелу ў інтэлектуальных гульнях ролі не іграе, але неабходна, каб кожнаму з гульцоў было як мінімум 18 гадоў) паспрабуюць уласным розумам і інтуіцыяй здабыць галоўны прыз праекта - дзве тысячы беларускіх рублёў, а галоўны дырыжор гульні - праграмны дырэктар і радыёвядучы Unіstar Аляксандр Найдзёнаў - зробіць усё, каб працэс атрымаўся няпросты і захапляльны.

"Гульня складаецца з пяці або шасці інтэлектуальных этапаў, у выніку якіх вызначыцца толькі адзін пераможца, які мае права ўзяць удзел у супергульні альбо адмовіцца ад яе, - расказалі "Звяздзе" ў медыяхолдынгу. - Барацьба ідзе па прынцыпе: хто няправільна адказвае - выбывае, ідзе на вылет". Запіс першага выпуску адбудзецца 13 сакавіка ў вялікай студыі Белтэлерадыёкампаніі, але запоўніць заяўкі патэнцыйным удзельнікам трэба загадзя - напрыклад, на сайце www.tvr.by альбо па тэлефоне (17) 389 65 22, што многія ўжо і зрабілі.