Як чуецца, так і пішацца?
Новости

Як чуецца, так і пішацца?

12.09.2014

<div><i>"Звязда", 12 верасня 2014 г.</i></div>Беларусь 3" прапануе гаварыць на роднай мове без памылак

"Звязда", 12 верасня 2014 г.

 
Беларусь 3" прапануе гаварыць на роднай мове без памылак
13 верасня на тэлеканале адбудзецца прэм'ера віктарыны "Размаўляем па-беларуску". Яе ўдзельнікі - людзі, якія далёка не бліскуча ведаюць беларускую мову, але вельмі цікавяцца і хочуць на ёй размаўляць.
Дапамагчы ў гэтым - разабрацца ў значэнні і паходжанні розных слоў, крылатых фраз і ўстойлівых выразаў - узяліся гомельскія тэлевізійнікі сумесна з экспертамі-мовазнаўцамі.
Праверце сябе і вы - хаця б седзячы ля экранаў. А калі вырашыце стаць удзельнікам, заходзьце на сайт тэлерадыёкампаніі "Гомель" http://tvrgomel.by/ або сайт канала "Беларусь 3" http://3belarus.by/ і праз банер "Размаўляем па-беларуску" запаўняйце заяўку на ўдзел каманды. Гульцам забяспечаны добрыя эмоцыі і цікавыя адкрыцці, а пераможцам - прыемныя і карысныя прызы!

Ірына АСТАШКЕВІЧ.