У правілах дзіцячага "Еўрабачання" адбыліся змены

17.11.2017
"Звязда"

Ужо праз восем дзён у Тбілісі адбудзецца фінал дзіцячага "Еўрабачання-2017", на якім Беларусь прадстаўляе 14-гадовая мінчанка Хелена Мерааі з песняй "Я самая".
"Звязда"

Ужо праз восем дзён у Тбілісі адбудзецца фінал дзіцячага "Еўрабачання-2017", на якім Беларусь прадстаўляе 14-гадовая мінчанка Хелена Мерааі з песняй "Я самая". А напярэдадні Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс некаторыя змяненні ў правілы конкурсу. Так, цяпер гледачы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны і прагаласаваць за яго ў інтэрнэце. Адкрытае галасаванне пачнецца ў пятніцу 24 лістапада на афіцыйным сайце junіоrеurоvіsіоn.tv.

Кожны аматар шоу - незалежна ад таго, ці ўдзельнічае яго краіна ў конкурсе, - зможа, прагледзеўшы рэпетыцыйныя выступленні ўсіх 16 ўдзельнікаў, выбраць ад 3 да 5 сваіх фаварытаў. (Дарэчы, галасаваць можна з любой стацыянарнай або мабільнай прылады: камп'ютара, планшэта, мабільнага тэлефона.) У нядзелю, 26 лістапада, перад пачаткам конкурсу анлайн-галасаванне спыніцца - і адкрыецца яшчэ на 15 хвілін пасля таго, як выступяць усе ўдзельнікі. Затым гэтыя галасы будуць пераведзены ў звыклую сістэму балаў. "Колькасць балаў будзе вызначацца працэнтам атрыманых галасоў, - тлумачыцца на афіцыйным сайце. - Напрыклад, песня набрала 20% ад усіх галасоў - тады яна атрымлівае 20% даступных ачкоў".

У мінулыя гады пераможца дзіцячага "Еўрабачання" вызначаўся па суме адзнак нацыянальных журы (прафесіяналаў музычнай індустрыі і дзяцей) і тэлефоннага або смс-галасавання гледачоў, пры гэтым падтрымліваць прадстаўнікоў сваёй краіны было нельга. Сёлета ж гэта абмежаванне знята, і палову выніковых балаў канкурсантаў складзе якраз інтэрнэт-галасаванне.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация