У новым сезоне тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў шэраг прэм'ер
Новости

У новым сезоне тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў шэраг прэм'ер

08.09.2017

"Звязда"

У новым сезоне тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў для гледачоў шэраг прэм'ер, сярод якіх - праект "Беларусь як песня".

"Звязда"

У новым сезоне тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў для гледачоў шэраг прэм'ер, сярод якіх - праект "Беларусь як песня".

Вядучы праграмы, народны артыст рэспублікі Мікалай Скорыкаў, раскажа пра факты з біяграфіі папулярных выканаўцаў і музычных калектываў, мала вядомыя нават адданым прыхільнікам іх творчасці.

Ужо заўтра, 9 верасня, з першага выпуску праекта меламаны даведаюцца, як і навошта "Песняры" адправілі ў Мінск з далёкай Камчаткі 150 дэфіцытных кажухоў, а таксама колькі зарабілі прадзюсары на гастролях беларускага калектыву ў ЗША. У наступных серыях аўтары праграмы "Беларусь як песня" прыгадаюць рэдкія факты пра Віктара Вуячыча, ВІА "Верасы" ды іншых.