18.01.2019

"Звязда"

Больш як 50 тысяч віртуальных турыстаў пабывала ў гасцях у беларускага Дзеда Мароза.

Прынамсі пра гэта сведчаць вынікі анлайн-трансляцыі, якую зладзіла Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі з рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы з 17 снежня 2018-га да 14 студзеня бягучага года. 

У гэты перыяд штодня з 11 да 18 гадзін у сядзібе галоўнага навагодняга чараўніка працавалі тры вэб-камеры, усталяваныя каля ўвахода ў маёнтак, на палянах Дванаццаці месяцаў і Белавежкі і сямі гномаў. За тым, як шматлікія госці сядзібы знаёміліся з беларускім фальклорам і традыцыямі святкавання Новага года ў нашай краіне, анлайн сачылі інтэрнэт-карыстальнікі з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Ізраіля, Малдовы і ЗША.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.