У Беларусі стартаваў адбор на дзіцячае "Еўрабачанне"

02.06.2017

"Звязда"

Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак ад ахвотных прадставіць нашу краіну на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", што пройдзе сёлета 26 лістапада ў сталіцы Грузіі.

"Звязда"

Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак ад ахвотных прадставіць нашу краіну на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", што пройдзе сёлета 26 лістапада ў сталіцы Грузіі.

Да праслухоўвання будуць дапушчаны юныя выканаўцы, якім на дату правядзення міжнароднага конкурсу мусіць споўніцца ад 9 да 14 гадоў, з песняй на беларускай і/ці рускай мове (дапускаецца таксама не больш чым 40-працэнтнае ўключэнне замежнай мовы), якая не выконвалася публічна і не была камерцыйна рэалізаваная да 1 мая 2017 года. Цалкам з правіламі нацыянальнага адбору можна азнаёміцца на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by у рубрыцы "Праекты".

Заяўкі трэба адпраўляць да 30 чэрвеня каштоўнымі бандэролямі на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметкай "На дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017". А ўжо да 7 ліпеня прафесійнае журы вызначыць ад 7 да 10 фіналістаў нацыянальнага адбору, якія ўвосень паспаборнічаюць за права прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация