06.10.2018

"Звязда"

На "Беларусь 2" стартуе новы інтэрактыўны забаўляльны праект "Хто я?"

Яго ўдзельнікамі змогуць стаць звычайныя мінакі, калі сустрэнуць на шляху вядучага Паўла Кіслага і пагодзяцца ўзяць удзел у авантуры: начапіць шыльдачку з невядомым надпісам і "ператварыцца" ў кагосьці іншага, ад гістарычнай асобы да нашага сучасніка, альбо наогул стаць неадушаўлёным прадметам. Словам, гэта старая добрая гульня "з паперкамі на лбе", толькі ў незнаёмай кампаніі і перад камерамі.

З дапамогай сустрэчных героям неабходна будзе за 3 хвіліны ўгадаць, у каго ці што іх пераўвасобілі круцялі-тэлевізійнікі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.