Тэлеканал "Беларусь 3" змяніў вонкавае афармленне

Тэлеканал "Беларусь 3" змяніў вонкавае афармленне

03.03.2017

"Звязда"

З першага дня вясны тэлеканал "Беларусь 3" змяніў вонкавае афармленне, зыходзячы са слогану "Тэлеканал сапраўдных каштоўнасцяў".

"Звязда"

З першага дня вясны тэлеканал "Беларусь 3" змяніў вонкавае афармленне, зыходзячы са слогану "Тэлеканал сапраўдных каштоўнасцяў".

Так, асновай музычных заставак стала фартэпіянная п'еса чэшскага кампазітара Яна Ладзіслава Дусека "Ріаnо Соnсеrtо іn F Mаjоr ор.17", у свой час напісаная, між іншым, менавіта на тэрыторыі Беларусі.

Што да графічнага "макіяжу", то дызайнер тэлеканала Кацярына Вусік падабрала для новага вобраза шэраг рэпрадукцый карцін Марка Шагала і Івана Хруцкага, фотаздымкі з вядомага праекта "Скарбы Беларусі", гравюры з Бібліі Францыска Скарыны, выявы знакавых мясцін нашай краіны.

Але, бадай, самыя істотныя змены адбыліся ў дзіцячай праграме "Дабраранак". З 1 сакавіка абаяльныя лялечныя беларускамоўныя зайцы Кася і Лесік перабраліся ў новую студыю, поўную вясёлых мячыкаў і паветраных шарыкаў. А дапамагаюць ім падтрымліваць у дзяцей добры настрой чатыры новыя вядучыя, якія папярэдне прайшлі сур'ёзны, цалкам дарослы адбор - сталічныя чацвёртакласнікі Аня Дзядзюля, Варвара Саскавец і Ілья Чудук, а таксама шасцікласнік Іван Касцюкевіч.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.