20.04.2018

"Звязда"

На сёмы па ліку рэспубліканскі творчы радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" паступіла рэкордная колькасць заявак.

"Звязда"

На сёмы па ліку рэспубліканскі творчы радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" паступіла рэкордная колькасць заявак.

Паводле слоў кіраўніка Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антона Васюкевіча, удзельнікамі праекта пажадалі стаць 332 канкурсанты, прычым пераважная большасць - 178 чалавек - падавалі заяўкі ў намінацыі "Эстрадны вакал". Крыху менш ахвотных было ў катэгорыі "Інструментальная музыка (салісты)" - 101 чалавек, і ўсяго 18 заявак журы атрымала ад інструментальных калектываў - дуэтаў, трыа, квартэтаў. 35 канкурсантаў заявіліся ў намінацыі "Спадчына (творчы пошук у галіне фальклору)".

Цяпер эксперты праводзяць папярэдні адбор усіх дасланых запісаў. А ўжо на наступным тыдні, з 22 па 27 красавіка, у Вялікай студыі Дома радыё пройдзе жывое праслухоўванне канкурсантаў. Фінішуюць "Маладыя таленты Беларусі" ў маі, калі адбудуцца фінальны гала-канцэрт, абвяшчэнне і ўзнагароджванне пераможцаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА.