Сёння стане вядома, хто прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні"

Сёння стане вядома, хто прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні"

26.08.2016

"Звязда"

Сёння стане вядома, хто прадставіць Беларусь на дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне-2016". Фінал нацыянальнага адбору ў форме гала-канцэрта адбудзецца ў Белтэлерадыёкампаніі і будзе транслявацца а 22 гадзіне ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на афіцыйным сайце холдынга tvr.by.

Нагадаем, па выніках папярэдняга праслухоўвання ў фінал адборачнага тура трапілі 8 юных артыстаў і 2 калектывы. За музычную пуцёўку на "Еўрабачанне" спаборнічаюць прадстаўнікі сталічнага рэгіёна (Алена Цітова, Юлія Мажылоўская, Стэфанія Сакалова, гурт "Нясумны ўзрост", Марыя Жыліна, Зінаіда Купрыяновіч і Аляксандр Мінёнак), Магілёўшчыны (Марыя Магільная і Вольга Канавалава) і Віцебшчыны (шоу-гурт "So-Nі-Ka"). Сяброўскую і творчую падтрымку канкурсанты атрымаюць ад леташняга беларускага ўдзельніка дзіцячага "Еўрабачання" Руслана Асланава, які адмыслова для канцэрта падрыхтаваў песню з рэпертуару славутага гурта "Aerosmіth". Акрамя таго, шанц паказаць сябе ў тэлеэфіры атрымалі некалькі ўдзельнікаў сёлетняга адбору, якія, хоць і не прайшлі ў фінал, але былі заўважаны і адзначаны прафесійным журы: Асоль Амброзяк, Паліна Русецкая, Аляксандра Лакціёнава, Беата Кабірава, Ігар Мураўкін, ансамбль "Заранак".

Хто з прэтэндэнтаў, акрамя безумоўнага таленту, артыстызму і прагі да перамогі, валодае яшчэ здольнасцю прыцягваць удачу і заваёўваць сэрцы публікі і суддзяў, даведаемся ўжо ўвечары.

Вікторыя ЗАХАРАВА.