Сямейны альбом у кантэксце "Эпохі"

28.01.2012

<div><i>"Культура", 28 января 2012 г.</i></div>Прэм'ера дакументальнага тэлепраекта, прысвечанага постаці знакамітага беларускага мастака Напалеона Орды, адбудзецца на пачатку наступнага тыдня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Культура", 28 января 2012 г.


Прэм'ера дакументальнага тэлепраекта, прысвечанага постаці знакамітага беларускага мастака Напалеона Орды, адбудзецца на пачатку наступнага тыдня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Цыкл фільмаў падрыхтаваны ў рамках аўтарскага дакументальнага праекта Алега Лукашэвіча "Эпоха", дзе падрабязна прадстаўлена жыццё і творчасць славутага творцы - не толькі вядомага мастака, але і выбітнага музыканта, піяніста, кампазітара, пісьменніка, педагога, архітэктара, публіцыста і вучонага.
Як паведаміў у размове з карэспандэнтам "К" Алег Лукашэвіч, здымачная група Белтэлерадыёкампаніі працавала над праектам цягам двух гадоў як на радзіме творцы, у Беларусі, так і ў Польшчы ды Францыі - мясцінах, што непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю Орды, 205 гадоў з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. У час працэсу падрыхтоўкі дакументальнай стужкі, па словах яе стваральніка, было знойдзена шмат цікавых фактаў, у тым ліку атрыманых ад прамых нашчадкаў Напалеона Орды, якія жывуць у Францыі. Тэлежурналісты пазнаёміліся з арыгінальнымі фотаздымкамі, дакументамі, асабістымі рэчамі, што захоўваліся ў сямейным архіве і да гэтага часу не былі шырока вядомыя. У прыватнасці, гледачы ўбачаць кадры з сапраўднага рарытэта - сямейнага альбома Напалеона Орды, драўляную вокладку якога выразаў сам мастак. Акрамя таго, у цыкле фільмаў будуць прадстаўлены пасведчанні аб заканчэнні гімназіі ў Свіслачы, а таксама - аб залічэнні васямнаццацігадовага Напалеона студэнтам Віленскага ўніверсітэта, датаванае 7 кастрычніка 1823-га. Каштоўны таксама і знойдзены тастамент Напалеона Орды, які быў складзены 20 красавіка 1883 года ў Варшаве.
Варта адзначыць, што аматараў айчыннай гісторыі чакае працяг арыгінальных праектаў Алега Лукашэвіча. Так, бліжэйшым часам здымачная група Белтэлерадыкампаніі плануе завяршыць працу над дакументальнай стужкай, прысвечанай славутаму роду Радзівілаў.


Читайте также

Документация