Стартаваў беларускі нацыянальны адбор на Еўрабачанне-2018

Стартаваў беларускі нацыянальны адбор на Еўрабачанне-2018

06.12.2017

"Звязда"

У мінулыя выхадныя Белтэлерадыёкампанія абвясціла аб пачатку прыёму заявак ад ахвотнікаў прадставіць нашу краіну на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне", што пройдзе ў Партугаліі 8-12 мая наступнага года.

Традыцыйна заяўкі ад удзельнікаў нацыянальнага адбору прымаюцца ў выглядзе каштоўных бандэроляў на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметкай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Апошні дзень прыёму заявак - 26 снежня (па паштовым штэмпелі).

Праслухоўванне кандыдатаў, адзначаюць у медыяхолдынгу, пройдзе ў тэрмін да 14 студзеня і будзе адкрытым - сачыць за ім можна будзе падчас анлайн-трансляцыі на сайце www.tvr.bу. Прафесійнае журы вызначыць максімум 15 выканаўцаў і калектываў, якія выступяць у фінале адбору. А фінальны этап, зноў жа традыцыйна, адбудзецца ў выглядзе тэлевізійнага гала-канцэрта не пазней за 1 сакавіка. Пераможцу выберуць сумесна гледачы і журы па схеме 50/50.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.