16.03.2018

"Звязда" 

Вядучым праграмы на "Беларусь 5" стане вядомы расійскі аглядальнік.

"Звязда" 

Вядучым праграмы на "Беларусь 5" стане вядомы расійскі аглядальнік

На наступным тыдні нацыянальны спартыўны тэлеканал абяцае ўразіць беларускіх балельшчыкаў новым праектам "Кікнадзэ. Меркаванне". У аўтарскай праграме, створанай сумесна з тэлеканалам Саюзнай дзяржавы "БелРос", папулярны тэлевядучы Кірыл Кікнадзэ (аглядальнік і аўтар праграм на НТБ, "Матч ТБ") спалучыць свежую інфармацыю, аналітыку і фармат ток-шоу.

"Думаю, нашым гледачам будзе цікава пачуць кампетэнтнае меркаванне збоку, даведацца, як нашых спартсменаў успрымаюць на міжнароднай арэне, - мяркуе кіраўнік "Беларусь 5" Павел Булацкі. - І цалкам магчыма, што гэты свежы погляд падштурхне нас да новых крокаў у развіцці беларускага спорту".

Бягучыя спартыўныя і каляспартыўныя падзеі будзе ацэньваць і аналізаваць як сам вядучы, так і запрошаныя госці ў студыі, таму, як сцвярджаюць стваральнікі праграмы, яна будзе дынамічнай і разнапланавай. Першы выпуск "Меркавання..." гледачы ўбачаць ужо 23 сакавіка ў 11.45.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.