Спачатку была плёнка

10.11.2017

"Звязда"

Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа студэнцкія фільмы беларускіх рэжысёраў.

"Звязда"

Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа студэнцкія фільмы беларускіх рэжысёраў

Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта тэлеканал "Беларусь 3" сумесна з Акадэміяй мастацтваў і Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" падрыхтаваў для сваіх гледачоў адмысловы падарунак. Пачынаючы з сённяшняга дня, увечары кожнай пятніцы канал будзе паказваць студэнцкія фільмы беларускіх рэжысёраў, знятыя за ўвесь час існавання кінарэжысёрскага курса ў айчыннай мастацкай акадэміі.

А папярэдне праграма "Час кіно" і яе вядучы - акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання БДАМ Павел Іваноў - пазнаёміць гледачоў са студэнцкімі фільмамі і раскажа, як далей склаўся лёс іх стваральнікаў. Некаторыя з выпускнікоў — вучняў як вядомых кінамайстроў Віктара Турава, Міхаіла Пташука, Аляксандра Яфрэмава, Маргарыты Касымавай, так і новага пакалення педагогаў - таксама стануць героямі праграмы і прадставяць сваю работу альбо фільмы сваіх сакурснікаў. Так, ужо сёння госцяй дэбютнага выпуску стане выпускніца курса майстэрні Віктара Турава і Аляксандра Яфрэмава рэжысёр Ірына Волах са сваімі работамі "Шукальнікі скарбаў" і "Рандэву".

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Документация