Што цікавага прапануе радыё "Сталіца"?

26.09.2017

"Звязда"

Традыцыйна восень лічыцца на радыё і ТБ пачаткам новага сезона. І, як правіла, ён суправаджаецца абнаўленнем сеткі вяшчання. Не стане выключэннем і радыё "Сталіца", якое ў новы сезон уступіла маштабным беларускамоўным рок-канцэртам.

"Звязда"

Традыцыйна восень лічыцца на радыё і ТБ пачаткам новага сезона. І, як правіла, ён суправаджаецца абнаўленнем сеткі вяшчання. Не стане выключэннем і радыё "Сталіца", якое ў новы сезон уступіла маштабным беларускамоўным рок-канцэртам.

- У нашым эфіры з'явіцца праграма "Манускрыпт", - кажа загадчык аддзела музычных праграм Таццяна Шышло. - Весці яе будзе гісторык Лявон Казакоў. Цыкл перадач будзе прысвечаны цікавым старонкам з мінуўшчыны Беларусі, якія, пэўна, не так шырока вядомыя. Таксама з кастрычніка мы запускаем новы праект "Пракацімся без візы". Гэта будзе своеасаблівы зборнік цікавінак, якія дапамогуць паездзіць па Беларусі нядорага і незабыўна. Справа ў тым, што па-за межамі масавых экскурсій застаюцца многія месцы краіны, пра якія мала хто ведае. Акрамя таго, на нашых хвалях загучыць серыя перадач "Мінская брукаванка". Яны будуць уяўляць сабой радыёпадарожжы па сталіцы з яе знакамітымі жыхарамі і гасцямі, якія будуць расказваць, з якімі падзеямі ў іх звязаны вуліцы і дамы вялікага горада.

Працягнуць гучаць у эфіры "Сталіцы" і хіт-парады рок-музыкі, як замежнай, так і беларускай. Гэта выдатны шанц заявіць аб сабе тым маладым гуртам, якія па розных прычынах не раскручаныя, але вартыя падтрымкі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Документация