Радыё “Сталіца” адзначыла 18-ы дзень нараджэння рок-канцэртам

Радыё “Сталіца” адзначыла 18-ы дзень нараджэння рок-канцэртам

26.09.2016
По сообщению zviazda.bу

На сцэну сталічнага TNT Rock Club выйшлі гурты Rесha, Яnkey, Вcё crazy, Нагуаль, чые песні часта гучаць на хвалях радыё “Сталіца”. Шматлікія конкурсы і віктарыны дадавалі драйву ў святкаванне паўналецця беларускамоўнай маладзёжнай радыёстанцыі. 

По сообщению zviazda.bу

На сцэну сталічнага TNT Rock Club выйшлі гурты RECHA, ЯNKEY, ВСЁ CRAZY, НАГУАЛЬ, чые песні часта гучаць на хвалях радыё “Сталіца”. Шматлікія конкурсы і віктарыны дадавалі драйву ў святкаванне паўналецця беларускамоўнай маладзёжнай радыёстанцыі. Канцэрт атрымаў назву “Крок да рока” - сугучную праграме, падчас якой у эфіры гучаць самыя свежыя і цікавыя кружэлкі беларускіх музыкаў.

У гэтым сезоне “Сталіцу” можна будзе пачуць не толькі ў абласных цэнтрах.

- 24 новыя FM-перадатчыкі запрацавалі па ўсёй краіне, - кажа дырэктар радыё “Сталіца” Алег Міхалевіч. - А гэта значыць, што ў нас дабавілася слухачоў. Адпаведна, у эфіры з’явіцца больш інтэрактыўных праграм.

На частаце радыё “Сталіца” пастаянна гучыць рок-музыка. Сваю “нішу” там знойдуць і меламаны са стажам, і маладыя людзі. Гэта і адрознівае станцыю ў FM-прасторы. А спецыяльная праграма “Ведай нашых!” дае цудоўны шанец заявіць аб сабе ў эфіры айчынным малавядомым гуртам. Яны не толькі граюць песні, але і расказваюць пра сябе.

- У нашым праекце гучалі гурты BeZ bileta, :B:N:, Мутнаевока, RECHA, НАГУАЛЬ, - гаворыць аўтар праграмы “Ведай нашых!” Таццяна Шышло. - Тое, што іншыя калектывы менш вядомыя, не азначае таго, што іх музыка горшая. Прыязджаюць да нас і з абласных, і з раённых цэнтраў. І нават з іншых краін - гасцявалі ў нас і расійскія “Начныя снайперы”, і ўкраінскія “Антыцелы”.

Радыё “Сталіца” прымаецца ў Мінску на частаце 105.1 FM. Паглядзець, ці можна лавіць радыёстанцыю ў вашым населеным пункце, можна на яе афіцыйным сайце: http://radiostalica.by/about_us/

Валяр’ян ШКЛЕННІК.