10.03.2018

"Звязда"

Прымаюцца заяўкі на конкурс "Маладыя таленты Беларусі".

"Звязда"

Прымаюцца заяўкі на конкурс "Маладыя таленты Беларусі"

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з першых дзён сакавіка пачаў прымаць заяўкі на VІІ Рэспубліканскі творчы радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі".

Анкеты ад выканаўцаў ва ўзросце ад 10 да 21 года, якія развіваюцца ў розных музычных жанрах - эстрадны вакал, інструментальная музыка (сола і ў складзе калектываў з 2-4 чалавек), музычны фальклор, - прымаюцца да 31 сакавіка ўключна ў Доме радыё (вул. Чырвоная, 4, 220014, Мінск) альбо на электронную пошту tаlеntbеlаrus@gmаіl.соm з паметкай "Маладыя таленты Беларусі - 2018".

У тэрмін да 15 красавіка прафесійнае журы правядзе папярэдні адбор дасланых матэрыялаў, а да канца красавіка адбудуцца два туры жывых праслухоўванняў. Фінал - канцэрт радыёконкурсу, а таксама абвяшчэнне і ўзнагароджанне пераможцаў запланаваныя на май гэтага года. Пры гэтым падрабязная інфармацыя пра ход усіх тураў і іх вынікі будуць даступныя на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё www.rаdіо1.bу і на старонках радыё ў сацыяльных сетках.

Вікторыя ЗАХАРАВА.