30.03.2018

"Звязда" 

"Тэлераніца" на "Беларусь 2" будзе выходзіць з новымі вядучымі.

"Звязда" 

"Тэлераніца" на "Беларусь 2" будзе выходзіць з новымі вядучымі

Ужо ў красавіку праграма "Тэлераніца" на "Беларусь 2" пачне выходзіць з новымі вядучымі. Задаваць добры настрой па чарзе будуць дзявочы і мужчынскі дуэты: Ганна Квілорыя і Вольга Бачкова, а таксама Ілья Конанаў і Юрый Ярошык.

Уся чацвёрка, дарэчы, ужо добра знаёмая тэлегледачам: напрыклад, Ілья ўжо некалькі гадоў вядзе папулярнае шоу "Капейка ў капейку" і маладзёжны праект "Пін-Код", Юрый вядомы як вядучы праграм "БеларусьLІFЕ", "Раскадроўка", "Сімвал Перамогі" на "Беларусь 1" і рэжысёр многіх праграм і прома-ролікаў, Ганна раней вяла зарадку і праграму "Раніца", Вольга - працавала у "Беларускай часінцы".

З прыходам новых пар вядучых адбудуцца перамены і ў самой праграме. У прыватнасці, Ілья Конанаў раскажа найсвяжэйшыя навіны пра футбол, Юрый Ярошык будзе рабіць агляд новых кінастужак, а Ганна Квілорыя падкажа, як з карысцю і культурным досведам бавіць вольны час.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.