Папулярны тэлепраект "Каробка перадач" абнавіў фармат

24.02.2017

"Звязда"

Папулярны тэлепраект, які ўжо больш як 5 гадоў дапамагае аўтааматарам лепш зразумець і наладзіць стасункі з іншымі вадзіцелямі, ДАІ, пешаходамі і ўласнымі машынамі, абнавіў фармат.

"Звязда"

Папулярны тэлепраект, які ўжо больш як 5 гадоў дапамагае аўтааматарам лепш зразумець і наладзіць стасункі з іншымі вадзіцелямі, ДАІ, пешаходамі і ўласнымі машынамі, абнавіў фармат.

Так, у новым тэлесезоне склад вядучых - экспертаў праграмы папоўнілі Павел Казлоўскі, журналіст і аўтааматар са стажам, які з поўным веданнем справы выпрабоўвае розныя маркі аўто ў рубрыцы "Тэст-драйв", і Уладзіслаў Радзюкоў - вопытны вадзіцель і смелы выпрабавальнік рубрыкі "Эксперымент", дзе машыны тушаць, утылізуюць, выстаўляюць супраць эвакуатара і г.д.

Акрамя таго, "Каробка перадач" па-ранейшаму кожную нядзелю адказвае на пытанні гледачоў з дапамогай інспектара ДАІ, дае карысныя парады па выбары, рамонце і доглядзе аўто, знаёміць аўдыторыю з незвычайнымі ўзорамі аўта- і мотатэхнікі... "У новым сезоне сумна дакладна не будзе як кіроўцам са стажам, так і тым, хто толькі збіраецца атрымаць правы", - запэўніваюць стваральнікі праграмы.

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Документация