16.03.2018

"Звязда" 

"Беларусь 3" пакажа цыкл фільмаў да 75-й гадавіны трагедыі Хатыні.

"Звязда" 

"Беларусь 3" пакажа цыкл фільмаў да 75-й гадавіны трагедыі Хатыні

20 сакавіка сацыякультурны канал прадставіць прэм'еру дакументальнага цыкла "Хатынь. Вайна без правілаў". У яго ўвайшлі чатыры серыі: "Падставы для маўчання", "Каты і ахвяры", "Мемарыял" і "Вогненныя пабрацімы Хатыні".

Аўтары праекта раскажуць пра гісторыю стварэння Хатынскага мемарыяла, прасочаць лёсы тых людзей, якія цудам выратаваліся ад гібелі, а таксама нагадаюць пра іншыя беларускія вёскі, зніклыя ў вогненнай прорве Вялікай Айчыннай. Разам з творчай групай пра важнасць захавання памяці для нашчадкаў паразважаюць гісторыкі і архівісты, філосафы, псіхолагі і сацыёлагі. У прыватнасці, падтрымку праекту аказалі загадчык аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі, укладальнік зборнікаў дакументаў "Хатынь. Трагедыя і памяць" Вячаслаў Селяменеў, дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі і іншыя.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.