Пафестывалім!

26.05.2017

"Звязда"

"Беларусь 3" будзе знаёміць гледачоў з навінамі фестывалю "Маладзечна".

"Звязда"

"Беларусь 3" будзе знаёміць гледачоў з навінамі фестывалю "Маладзечна"

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна", які пройдзе сёлета 17-ы раз, у першыя дні чэрвеня запросіць наведвальнікаў на шматлікія канцэрты і творчыя сустрэчы. Акунуцца ў літаратурна-музычную атмасферу жыхарам іншых рэгіёнаў дапаможа тэлеканал "Беларусь 3".

3 чэрвеня ў 21.30 будзе паказана ўрачыстае адкрыццё фестывалю, у тым ліку канцэрт "Купала і Колас. Вы нас гадавалі", падрыхтаваны Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. Увечары 4 чэрвеня ў эфір выйдзе фінал конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, а 5 чэрвеня - канцэрт - закрыццё фестывалю "Маладзечна-2017" з удзелам вядомых беларускіх артыстаў. Таксама пра падзеі фэсту падрабязна раскажа праграма "Калейдаскоп. Навіны культуры".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация