Пачаўся новы сезон студэнцкага кулінарнага праекта "Універ-шэф"
Новости

Пачаўся новы сезон студэнцкага кулінарнага праекта "Універ-шэф"

27.01.2017

"Звязда"

На тэлеканале "Беларусь 2" пачаўся новы сезон міжнароднага студэнцкага кулінарнага праекта "Універ-шэф". На званне лепшага шэф-повара прэтэндуюць навучэнцы чатырох вядучых ВНУ Беларусі: БДУ, МДЛУ, БДАМ і БДУКМ.

"Звязда"

На тэлеканале "Беларусь 2" пачаўся новы сезон міжнароднага студэнцкага кулінарнага праекта "Універ-шэф". На званне лепшага шэф-повара прэтэндуюць навучэнцы чатырох вядучых ВНУ Беларусі: БДУ, МДЛУ, БДАМ і БДУКМ. Але гэтым разам да 16 прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў далучыўся яшчэ адзін квартэт удзельнікаў - зборная студэнтаў, якіх уласныя ўніверсітэты "адлічылі" ў пачатку праекта.

У спаборніцтве юнакі і дзяўчаты гатуюць не толькі папулярныя, але і нацыянальныя стравы розных краін свету, у тым ліку з экзатычнымі інгрэдыентамі нашталт... змей або мадагаскарскіх прусакоў. Сярод іншых заданняў "Універ-шэфа" - правесці дзень на кухні і за касай сеткі фаст-фуду, паспрабаваць дагадзіць наведвальнікам аднаго з элітных рэстаранаў, задаволіць густы самых прыдзірлівых крытыкаў - дзяцей. Ацаніць кулінарныя творы студэнтаў рызыкнулі беларускія артысты Аляксей Хлястоў, Алена Ланская, Георгій Калдун, Саша Нема, Галіна Шышкова і іншыя, а таксама прафесіяналы свету высокай кухні - шэф-повары Вадзім Турноўскі, Павел Круглік, Марка Якета. Сачыць за перыпетыямі праекта можна кожную нядзелю ў дзённым эфіры "Беларусь 2".

Вікторыя ЗАХАРАВА.