Па той бок палатна

Па той бок палатна

26.05.2017

"Звязда"

"Беларусь 3" запрашае ў госці да сучасных мастакоў.

"Звязда"

"Беларусь 3" запрашае ў госці да сучасных мастакоў

З наступнага панядзелка сацыякультурны канал "Беларусь 3" запрашае сваіх гледачоў у госці да сучасных мастакоў. Аўтары праекта падрыхтавалі цыкл фільмаў-партрэтаў "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака", які бліжэй пазнаёміць усіх ахвотных з вядомымі творцамі.

Так, героем першай серыі "Майстэрні" стане мастак Анатоль Кузняцоў - лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аўтар больш як тысячы карцін, якія выстаўляюцца ў многіх музеях і галерэях свету, майстар "беспрадметнага" жывапісу, які адлюстроўвае пачуцці і думкі мастака. У наступных фільмах, запэўніваюць тэлевізійнікі, гледачы не толькі стануць гасцямі творчых лабараторый беларускіх жывапісцаў, але і даведаюцца, хто з вядомых майстроў быў адлічаны з мастацкага вучылішча за прафнепрыгоднасць, а чые работы, наадварот, атрымалі такое прызнанне, што неўзабаве стануць ілюстрацыямі падручнікаў па гісторыі. Сустрэчы ў "Майстэрні" будуць адбывацца ўвечары па панядзелках.

Вікторыя ЗАХАРАВА.