Новы творчы конкурс абвясцiла ток-шоу "Дзень у вялiкiм горадзе"

23.06.2017

"Звязда"

Новы творчы конкурс абвясцiла для сваiх гледачоў ток-шоу "Дзень у вялiкiм горадзе", што выходзiць на "Беларусь 1".

"Звязда"

Новы творчы конкурс абвясцiла для сваiх гледачоў ток-шоу "Дзень у вялiкiм горадзе", што выходзiць на "Беларусь 1". У сацыяльных сетках Фэйсбук i Iнстаграм усiх ахвотных запрашаюць дзялiцца сваiмi кароткiмi (да 40 секундаў) летнiмi вiдэазапiсамi.

Як сцвярджаюць аўтары праекта, расказваць у вiдэаконкурсе #маёлетагэта можна пра любыя летнiя моманты, ад заняткаў актыўнымi вiдамi спорту да спакойнага сямейнага адпачынку на дачы, ад падрыхтоўкi да водпуску да ўспамiнаў з мiнулага лета. Галоўнае патрабаванне - праявiць палёт фантазii i нестандартны падыход! Пераможцу конкурсу чакае запрашэнне ў тэлекафэ i ўзнагароджанне ў прамым эфiры, яшчэ адзiн з самых творчых удзельнiкаў атрымае спецыяльны прыз ад радыёстанцыi "Радыус-FM".

Больш падрабязна пра ўмовы i тэрмiны конкурсу можна прачытаць на афiцыйных старонках "Дня ў вялiкiм горадзе" ў сацсетках.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

Читайте также

Документация