Новы сумесны праект МНС і Белтэлерадыёкампаніі - фільм “Тэрыторыі бяспекі”

11.01.2019

По сообщению zviazda.by

Да юбілею Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і 20-му Дню ратавальніка, які адзначаюць у нашай краіне 19 студзеня, творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі сумесна з МНС падрыхтавала хранікальна-дакументальную стужку “Тэрыторыя бяспекі”.

У чатырохсерыйным фільме распавядаецца пра гісторыю і цяперашнія будні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аб стварэнні ключавых падраздзяленняў МНС, пра тое, як у даступнай форме навучаюць насельніцтва правілам бяспекі, дамагаюцца вынікаў у спорце вялікіх дасягненняў, дапамагаюць ліцэістам станавіцца абаронцамі Айчыны.

На сайце МНС прапануюцца першыя дзве серыі. А фінальную пару эпізодаў гледачы ўбачаць ужо ў гэту нядзелю - 13 студзеня ў 9.40 на тэлеканале “Беларусь 1”.

Першая серыя раскажа пра цікавыя факты ў з'яўленні першых пажарных службаў, пра гісторыю стварэння МНС Беларусі і ключавых падраздзяленняў міністэрства.

У другім эпізодзе здымаліся рэальныя ўдзельнікі выратавальных аперацый савецкага часу, як, напрыклад, ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргей РАСОЛЬКА.