NavіBand паплывуць па сцэне

NavіBand паплывуць па сцэне

05.05.2017

"Звязда"

Беларускія артысты правялі першую рэпетыцыю на конкурснай пляцоўцы. За 30 хвілін музыканты, харэограф і рэжысёр прымерыліся да сцэны кіеўскага Міжнароднага выставачнага цэнтра, дзе на наступным тыдні і стартуе сёлетняе песеннае шоу.

Традыцыйна першая рэпетыцыя "Еўрабачання" - не касцюмаваная, затое арганізатары і прэса ўбачылі канцэпцыю нумара беларусаў. Аказваецца, Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук з песняй "Гісторыя майго жыцця" будуць ці то плыць, ці то ляцець над сцэнай на адмысловым чоўне - трохметровай платформе. Ілюзію руху дапамогуць стварыць спецэфекты і правільна падабраны рэжысёрамі ракурс.

Заўтра ў артыстаў запланавана другая індывідуальная рэпетыцыя і вялікая прэс-канферэнцыя, а само конкурснае выступленне, нагадаем, адбудзецца 11 мая пад нумарам 14 у другім паўфінале "Еўрабачання".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.