На крылах песні

09.11.2017

"Звязда"

Крыху больш чым праз два тыдні ў сталіцы Грузіі пачнецца 15-ы па ліку Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017". Удзел у ім бяруць сёлета 16 краін, у тым ліку Партугалія, якая вяртаецца на форум пасля дзевяці гадоў адсутнасці.

"Звязда"

Крыху больш чым праз два тыдні ў сталіцы Грузіі пачнецца 15-ы па ліку Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017". Удзел у ім бяруць сёлета 16 краін, у тым ліку Партугалія, якая вяртаецца на форум пасля дзевяці гадоў адсутнасці.

Прадстаўніца Беларусі Хелена Мерааі, як і іншыя ўдзельнікі, працягвае актыўна рыхтавацца да конкурсу - рэпеціраваць нумар і песню, удасканальваць англійскую мову, а таксама ўдзельнічаць у прома-канцэртах. Дарэчы, ужо на наступным тыдні, 14 лістапада, дзяўчына ў складзе вялікай творчай зборнай нашых артыстаў і музычных калектываў выступіць у Тбілісі ў праграме Дня беларускай культуры ў Грузіі. Крыху пазней у грузінскую сталіцу прыбудзе афіцыйная дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам, каб падрыхтаваць сцэнічны нумар беларускай канкурсанткі і яе ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах "Еўрабачання". Па традыцыі, наша каманда павязе з сабой прома-пакет, у які ўваходзяць буклеты, дыскі, маляўнічыя паштоўкі і постары, а таксама адмысловы пазл і каляндар.

20 лістапада цырымонія адкрыцця дасць старт дзіцячаму "Еўрабачанню-2017", а таксама пройдзе жараб'ёўка ўдзельнікаў. Фінальны гала-канцэрт, нагадаем, адбудзецца 26 лістапада на сцэне Алімпійскага палаца ў Тбілісі.

Тым часам

Удзел у "Еўрабачанні-2018", якое налета пройдзе ў Партугаліі, афіцыйна пацвердзілі 42 краіны. Тэлеканал-арганізатар загадзя прадставіў асноўны лагатып будучага шоу (марская ракавінка) і яго слоган - "Аll Аbоаrd!" ("Усе на борт!"). А ўжо ў канцы лістапада ў продаж трапіць першая партыя білетаў на канцэрты "Еўрабачання".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация