На "Беларусь 3" пачынаецца адмысловы праект "Мой Багдановіч"

09.12.2016

"Звязда"

Да 125-годдзя аднаго з класікаў беларускай літаратуры, таленавітага перакладчыка, публіцыста, любімага многімі пакаленнямі чытачоў паэта Максіма Багдановіча тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў цэлы шэраг тэматычных праграм і фільмаў.

"Звязда"

Да 125-годдзя аднаго з класікаў беларускай літаратуры, таленавітага перакладчыка, публіцыста, любімага многімі пакаленнямі чытачоў паэта Максіма Багдановіча тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў цэлы шэраг тэматычных праграм і фільмаў. Ужо з 6 снежня яны з'явіліся ў эфіры; а сёння, непасрэдна ў дзень нараджэння паэта, узяў пачатак адмысловы праект "Мой Багдановіч". 

З 9 снежня ў эфіры "Беларусь 3" будуць выходзіць відэаролікі, дзе свае любімыя вершы аўтарства Максіма Багдановіча прачытаюць вядомыя беларусы - дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі мас-медыя: загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Марыя Запартыка, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, гендырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў, музыкант ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў, тэлевядучая Алена Спірыдовіч і іншыя.

Акрамя таго, 125-й гадавіне з дня нараджэння паэта будзе прысвечаны выпуск папулярнай тэлевіктарыны "Размаўляем па-беларуску", што выйдзе 10 снежня, і спецыяльны выпуск праграмы "Музеі Беларусі" 11 снежня, які пазнаёміць гледачоў з экспазіцыямі музейных устаноў у Мінску, Гродне і Ракуцёўшчыне.

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Документация