На "Беларусь 1" стартуе інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!"

29.09.2017

"Звязда"

Ніводны чалавек на Зямлі не валодае абсалютнымі ведамі ва ўсіх сферах. А вось хто з беларускіх школьнікаў можа пахваліцца шырокай эрудыцыяй, кемлівасцю, ініцыятыўнасцю і ў дадатак творчымі здольнасцямі, будуць высвятляць Белтэлерадыёкампанія і Міністэрства адукацыі, якія рэалізуюць сумесны праект - інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!".

"Звязда"

Ніводны чалавек на Зямлі не валодае абсалютнымі ведамі ва ўсіх сферах. А вось хто з беларускіх школьнікаў можа пахваліцца шырокай эрудыцыяй, кемлівасцю, ініцыятыўнасцю і ў дадатак творчымі здольнасцямі, будуць высвятляць Белтэлерадыёкампанія і Міністэрства адукацыі, якія рэалізуюць сумесны праект - інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!". Першы выпуск гледачы ўбачаць ужо ў наступную суботу, 7 кастрычніка.

Таленавітыя вучні 5-11 класаў з усёй краіны, якія папярэдне прайшлі адборы ў сваіх рэгіёнах, аб'яднаюцца ў каманды па паралелях. Пад куратарствам вядучых тэлепраекта - Георгія Калдуна і Дзмітрыя Новіка - школьнікі будуць выконваць цікавыя, але няпростыя заданні, спаборнічаючы за каштоўныя прызы і тытулы пераможцаў. "Наша задача - не зладзіць банальную віктарыну або іспыт, а стварыць такую камфортную атмасферу, у якой дзеці і падлеткі школьнага ўзросту змогуць найбольш поўна раскрыцца, паказаць сваю эрудыцыю і кругагляд, - адзначае Георгій Калдун. - Таму мы пастараемся, каб школьнікі не толькі праверылі свае веды і адтачылі лагічнае мысленне, але і атрымалі добрыя эмоцыі і карысны вопыт".

Як плануецца, у эфіры будуць паказаны 33 выпускі праекта, а ў фінальных гульнях вызначацца 7 пераможцаў з кожнай паралелі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация