На "Беларусь 1" прадставілі новую рубрыку - "Выпрабавана на сяле"

12.01.2018

"Звязда"

На гэтым тыдні карэспандэнты Агенцтва тэленавін прадставілі гледачам "Беларусь 1" новую рубрыку - "Выпрабавана на сяле". Як адзначаюць тэлевізійнікі, рубрыка будзе выходзіць у межах праграмы "Панарама" і стане традыцыйнай.

Журналісты разам са спецыялістамі сельскай гаспадаркі плануюць не толькі расказваць пра значныя дасягненні аграпрамысловага комплексу краіны ў 2017-м, але таксама абмяркоўваць перспектывы на бягучы год — у прыватнасці, павелічэнне аб'ёмаў мясамалочнай вытворчасці і 10 мільёнаў тон хлеба, якія мяркуецца сабраць сёлета.

Акрамя таго, рубрыка "Выпрабавана на сяле" прадставіць свежыя ідэі ды эксперыменты ў галіне і раскажа, што трэба для вырошчвання экзатычных грыбоў шыітаке, ці выгадна займацца пушнінай у Беларусі, наколькі прыбытковай можа стаць перапрацоўка льну, і г. д.

Вікторыя ЗАХАРАВА.